25 красавiка 2024, Чацвер, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спад на Маскоўскай біржы: інвестары прадаюць акцыі кампаній з РФ

32
Спад на Маскоўскай біржы: інвестары прадаюць акцыі кампаній з РФ

Упалі каціроўкі акцый большасці расейскіх кампаній.

Індэкс ММВБ знізіўся да адзнакі 1346,8 (-1,53%), індэкс РТС страціў 1,67% і знізіўся да ўзроўню 1193,3, паведамляюць «Вести Экономика».

Патаннелі акцыі «Растэлекама» (-2,4%), «Інтэр РАТ» (-2,3%), Ашчадбанка (-2%), «Мечэл» ( -1,8%), «Газпрама» (-1,8%), «Русгідра» (-1,5%), «Лукойла» (-1,3%), «Газпрам нафты» (- 1,2 %), «Нарнікелю» (-1,1%), «Раснафты» (-1,1%), ВТБ (-1,1%), «Сургутнафтагазу» (- 1%), «Северсталі» (- 1%), «Татнафты» (-0,8%).

Далар ЗША і еўра падаражэлі на Маскоўскай біржы. Таргі па даляры пачаліся на ўзроўні 35,69 рублёў за $1, што на 12 капеек вышэй за ўзровень ў чацвер і на 13 капеек вышэй бягучага афіцыйнага курсу даляра. Таргі па еўра пачаліся на адзнацы 49,515 рублёў за 1 еўра, што на 13 капеек вышэй за ўзровень напярэдадні і на 28 капеек вышэй за афіцыйны курс еўра на пятніцу.

Кошт бівалютнага кошыка вырас на 12,5 капеек да 41,91 рублёў.

Таксама паведамляецца пра зніжэнне коштаў на нафту.

Травеньскія кантракты на нафту Brent патаннелі ў пятніцу на $0,19 (-0,18%) да $107,27 за барэль. У чацвер кошт гэтых кантрактаў упаў на $0,52 (-0,48%) да $107,46 за барэль. Нафта WTI на травень патаннела на $0,32 (-0,31%) да $103,08 за барэль. Напярэдадні гэтыя кантракты патаннелі на $0,2 (-0,19%) да $103,4 за барэль.

Многія эксперты лічаць, што кошты на нафту - лепшы рычаг ціску на Пуціна ва ўмовах крызісу вакол Украіны. У прыватнасці, пра гэта заяўляў амерыканскі фінансіст Джордж Сорас. Па словах мільярдэра, гэта можа пацягнуць за сабой падзенне коштаў на нафту, а для збалансаванага бюджэту Расеі патрабуецца кошт не ніжэй за 100 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках