25 красавiка 2024, Чацвер, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады праігнаравалі гадавіну тэракту

15
Улады праігнаравалі гадавіну тэракту

Афіцыйных мерапрыемстваў у памяць аб загінулых у выніку тэракту на станцыі «Кастрычніцкая» Менскага метрапалітэна праводзіцца не будзе.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе Менгарвыканкама.

11 красавіка 2011 года прагрымеў выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Менску.

15 чалавек загінулі, 387 - атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. У здзяйсненні выбуху абвінавацілі ўраджэнцаў Віцебска Змітра Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яны абодва былі затрыманыя ўжо праз суткі, увечары 12 красавіка. Акрамя выбуху ў метро, іх абвінавацілі ў тэрактах у Віцебску восенню 2005 года і ў Менску 4 ліпеня 2008-га.

Крымінальную справу аб выбуху ў метро разглядаў Вярхоўны суд. Канавалаў падчас працэсу сваю віну прызнаў цалкам. Кавалёў сваё дачыненне да ўсіх трох выбухаў адмаўляў, а таксама заявіў, што падчас дасудовага расследавання агаварыў сябе і Канавалава пад ціскам следства. 30 лістапада суд прыгаварыў іх да вышэйшай меры пакарання - смяротнай кары.

Шмат хто ў Беларусі, у тым ліку некаторыя пацярпелыя ад тэракту, сумняваюцца ў віне Канавалава і Кавалёва. Яны паказвалі на тое, што судовы працэс не адпавядаў прававым нормам, довады абароны ігнараваліся. Праваабаронцы, у сваю чаргу, адзначаюць беспрэцэдэнтна хуткае пакаранне абвінавачаных у тэракце, што, на іх думку, выглядае падазрона.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках