29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка гатовы прыняць злачынцаў з Украіны?

53
Лукашэнка гатовы прыняць злачынцаў з Украіны?

Кіраўнік запрашае ў Беларусь прыхільнікаў Януковіча.

Пра гэта Лукашэнка заявіў у пятніцу ў Слуцку падчас размовы з работнікамі прадпрыемства «Слуцкія паясы». Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць украінцаў, калі яны захочуць пакінуць сваю краіну з-за падзей, якія адбываюцца там, піша «Інтэрфакс».

«Яны просяцца да нас, трэба думаць. Нікуды не падзенешся - прыйдзецца кагосьці з нашых братоў і сясцёр забіраць, - заявіў Лукашэнка. - Будзем глядзець. Калі прыйдзецца - уладкуем людзей у Беларусі».

Разам з тым ён заўважыў, што «лепш, каб там было ціха і спакойна - і нам было б лепш, і ім добра».

Нагадаем, па звестках шматлікіх украінскіх крыніц і СМІ, шэраг набліжаных былога прэзідэнта Віктара Януковіча хаваюцца на тэрыторыі Беларусі. Самыя вядомыя з іх - былы міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка і алігарх Сяргей Курчанка. Яны падазраюцца ў злачынствах, учыненых на тэрыторыі Украіны і аб'яўленыя ў вышук.

Кіраўнік камуністычнай партыі Украіны Пётр Сіманенка, які ўцёк з краіны адразу пасля змены ўлады, таксама некаторы час, па звестках беларускіх СМІ, хаваўся ў Менску і вярнуўся на радзіму, калі пераканаўся ў тым, што не будзе падвергнуты крымінальнаму пераследу.

Расейскія палітыкі ў свой час меркавалі, што і сам Януковіч зможа атрымаць прытулак у Беларусі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках