26 красавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўсталюе дадатковы радар на мяжы з Беларуссю

1
Літва ўсталюе дадатковы радар на мяжы з Беларуссю

Мінабароны Літвы заявіла пра рашэнне набыць дадатковы радар далёкага сачэння.

Ён будзе ўсталяваны ў Ігналінскім раёне на мяжы з Беларуссю. Два радара з тых, якія планавалася набыць раней, будуць усталяваныя ў Шылуцкім (на захадзе Літвы, каля марскога ўзбярэжжа) і Прэнскім (на поўдні краіны) раёнах, піша "Інтэрфакс".

"Змены ў сітуацыі ў сферы бяспекі дыктуюць новыя рашэнні. Мы павінны не толькі спадзявацца на дапамогу саюзнікаў, але і самі прымаць меры па ўзмацненні адказнасці за ўласную бяспеку. Неабходныя перадумовы для гэтага стварае і абноўленае рашэнне палітычных партый аб павелічэнні фінансавання абароны", - адзначае ў прэс-рэлізе міністр абароны Літвы Юозас Олякас.

Усе тры новых радара прыйдуць на змену выкарыстоўваным цяпер у літоўскай арміі састарэлым радарам далёкага сачэння П-18 і П-37, вырабленым у Расеі ў 1971-1983 гадах.

Як гаворыцца ў паведамленні, новая тэхніка ўзмоцніць сістэму СПА, будзе спрыяць лепшай ахове ўсходняй мяжы НАТА.

Цалкам абнавіць тры паста СПА плануецца ў 2019 годзе. Кошт праекта складае каля 200 млн. літаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках