20 красавiка 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілаш Зэман: НАТА павінна прымяніць да Расеі меры застрашвання

2
Мілаш Зэман: НАТА павінна прымяніць да Расеі меры застрашвання

Прэзідэнт Чэхіі лічыць, што прафілактычныя сродкі ў дачыненні да Расеі дапамогуць спыніць яе ў прасоўванні на Усход Украіны.

Мілаш Зэман лічыць, што НАТА павінна прыняць меры застрашвання ў дачыненні да Расеі з мэтай прымусіць Маскву адмовіцца ад ваеннага ўмяшання ва ўкраінскія справы. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на перамовах з генеральным сакратаром НАТА Андэрсам Фог Расмусэнам, перадае «Радио Прага».

Зэман адзначыў, што прафілактыка заўсёды лепейі танней, чым тушыць пажар, які разгарэўся. Аднак ён выказаўся супраць увядзення эканамічных санкцый у дачыненні да Расеі.

На думку кіраўніка дзяржавы, калі не спыніць Расею ва Усходняй Украіне, крызіс будзе нарастаць, як снежны ком, на поўдні Украіны, а таксама ў Прыднястроўі.

Нагадаем, раней Зэман прапаноўваў, каб у выпадку ўварвання Расеі на ўсход Украіны, НАТА размясцілі свае войскі на ўкраінскай тэрыторыі.

Альянс ужо павялічыў ваенную прысутнасць у Цэнтральнай Еўропе і Чорным моры з-за агрэсіўных дзеянняў Расеі пасля анэксіі Крыма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках