23 красавiка 2024, aўторак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Ваенны ўдар па Кіеве Пуцін нанясе з Беларусі

49
Віталь Рымашэўскі: Ваенны ўдар па Кіеве Пуцін нанясе з Беларусі

Расейскі фашызм не спыніць агрэсію супраць Украіны.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы ваенныя вучэнні, якія пачасціліся ў Беларусі.

«Беларускія дэмакратычныя палітыкі павінны адназначна зразумець і гаварыць народу, што Беларусь ужо ўцягнутая ў вайну. Па сутнасці паміж Расеяй і ўсім дэмакратычным светам пачалася як мінімум халодная вайна. І для Крамля яна месцамі пераходзіць у гарачую, бо Крым Расея акупавала ўзброенымі войскамі, і загінулі людзі, хай нават адзінкі. І няма ніякіх надзей на тое, што ў бліжэйшы час расейскі фашызм спыніць сваю агрэсію. На шчасце, беларусы пакуль што яшчэ не ўцягнутыя ў ваенныя дзеянні, і нам трэба прыкладаць усе намаганні, каб гэтага не адбылося. Таму што і размяшчэнне расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, і іх непасрэднае перасоўванне да беларуска-украінскай мяжы з'яўляецца элементам запалохвання Украіны і «гульні цягліцамі» перад ёй і Захадам. І што б не казаў Лукашэнка, ён скача пад дудку Крамля», - лічыць ён.

Палітык упэўнены, што калі расейскі дыктатар загадае, то беларускія салдаты будуць гінуць на тэрыторыі Украіны.

«На сённяшні дзень Пуцін разглядае ўсе магчымыя напрамкі нападу на ўкраінскую дзяржаву. І калі адна з яго мэтаў - Кіеў і акупацыя ўсёй Украіны, то гэта значыць, што ўдар будзе нанесены з тэрыторыі Беларусі. І не трэба быць ваенным стратэгам, каб гэта разумець», - падкрэсліў Рымашэўскі.

Нагадаем, за апошні месяц беларускія войскі неаднаразова праводзілі ваенныя вучэнні на мяжы з Польшчай і Украінай.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках