19 красавiка 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Дагестане: жыхары Махачкалы заблакавалі цэнтр горада

3
Пратэсты ў Дагестане: жыхары Махачкалы заблакавалі цэнтр горада

У сталіцы Дагестана Махачкале ў суботу сабраўся несанкцыянаваны мітынг у падтрымку экс-мэра горада Саіда Амірава.

Ён падазраецца ў падрыхтоўцы да тэракту і арганізацыі забойства. У акцыі ўзялі ўдзел, паводле розных звестак, ад 500 да 3000 чалавек. Пасля таго, як яны перакрылі дзве вуліцы, МУС уступіла ў перамовы, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Акцыя праходзіць у цэнтры горада. Перакрытыя вуліцы Ярагскага і Шаміля.

«Арганізатары не адзін раз падавалі заяўку на мітынг, але дазволу так і не атрымалі, таму наважылі выйсці ўсё роўна», - заявіў адзін з мітынгоўцаў, адзначыўшы, што асноўнае патрабаванне ўдзельнікаў акцыі - свабода Саіда Амірава.

Пасля перамоў з паліцыяй удзельнікі мітынгу ў Махачкале вызвалілі для руху праезную частку вуліцы Ярагскага і праспекта Шаміля. Мітынгоўцаў угаварылі без ужывання сілы, падкрэслілі ў МУС. Карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс» паведаміў, што частка пратэстуючых невялікімі групамі накіравалася ў размешчаны на праспекце Шаміля парк Перамогі для працягу акцыі.

Мітынг арганізаваны ў падтрымку арыштаванага ў чэрвені мінулага года мэра Махачкалы Саіда Амірава. Яго абвінавачваюць у арганізацыі забойства следчага і падрыхтоўцы тэракту. Суд павінен пачацца ў панядзелак у Растове-на-Доне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках