29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі штурмуюць аддзяленне міліцыі ў Чырвоным Лімане непадалёк ад Данецка

24
Баевікі штурмуюць аддзяленне міліцыі ў Чырвоным Лімане непадалёк ад Данецка

Некалькі дзясяткаў сепаратыстаў тэрарызуюць яшчэ адзін горад у Данецкай вобласці.

У горадзе Чырвоны Ліман баевікі захапілі будынак міліцыі. Цяпер з імі вядуцца перамовы. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў дэпутат Аляксандр Брыгінец.

«Чырвоны Ліман, Данецкая вобласць, некалькі дзясяткаў людзей са зброяй (з аўтаматамі) у камуфляжы заблакавалі міліцыю, - піша ён. - Начальнік міліцыі вядзе перамовы...Як і Славянск, дзе ўжо адбыўся захоп, гэта тэрыторыя акругі Азарава-малодшага...Паводле маёй інфармацыі мэры абодвух гарадоў падыгрываюць злачынцам у камуфляжы».

Дэпутат падкрэслівае, што гаворка не ідзе аб масавых пратэстах, а аб дзеянні некалькіх дзясяткаў бандытаў.

«Міліцыя ў Чырвоным Лімане была гатовай да нападу і заблакавалася ўнутры. Грамадскасць падцягваецца да міліцыі і пераконвае прыезджых сепаратыстаў (яны прыбылі з боку Луганску) з'язджаць прэч з іх горада. Народ з міліцыяй! Такі час, што людзі абараняюць міліцыю, а не наадварот. Але і міліцыю тут засталі гатовай, паколькі атрымала адпаведную каманду», - напісаў Брыгінец.

Нагадаем, баевікі сёння занялі раённы аддзел міліцыі ў Славянску - горадзе на поўначы Данецкай вобласці. Яны ўзбройваюць людзей, якія бяруць удзел у прарасейскім мітынгу на цэнтральнай плошчы населенага пункта.

Фота: © AP Photo/Efrem Lukatsky

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках