19 красавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ і МУС знайшлі схованку з выбухоўкай і зброяй у Харкаве

СБУ і МУС знайшлі схованку з выбухоўкай і зброяй у Харкаве

Схованка ў цэнтры горада была закладзеная неўстаноўленымі асобамі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра Управы СБУ ў Харкаўскай вобласці, піша «Украінская праўда».

«У нежылым паўразбураным доме, размешчаным у цэнтральнай частцы горада супрацоўнікі СБУ сумесна са спецыялістамі выбухатэхнічнай службы Галоўнага Упраўлення Міністэрства ўнутраных спраў у Харкаўскай вобласці канфіскавалі з тайніка 10 гранат Ф-1 і 2 магазіны да аўтамата Калашнікава АК-74, падрыхтаваныя адпаведна 26-ю і 30-ю баявымі патронамі калібра 5,45 мм», - гаворыцца ў паведамленні.

Канфіскаваныя боепрыпасы перададзеныя на даследаванне ў Навукова-даследчы экспертна-крыміналістычны цэнтр пры ГУ МУС у вобласці.

СБУ праводзіць мерапрыемствы ва ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да закладкі тайніка і незаконнага захоўвання боепрыпасаў.

Разам з тым, міліцыянты на Паўднёвай чыгунцы 12 красавіка затрымалі 4 украінцаў пры спробе перавозкі самаробных выбуховых прылад у цягніку на станцыі «Харкаў-Пасажырскі». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні сектара сувязяў з грамадскасцю Упраўлення МУС на ПЧ.

Праваахоўнікі лінейнага аддзела на станцыі «Харкаў-Пасажырскі» затрымалі ў цягніку чатырох грамадзян, якія спрабавалі правезці кардонную скрынку, напоўненую самаробнымі выбуховымі прыладамі», - сказана ў паведамленні.

У дзяжурную частку лінейнага аддзела міліцыі паступіла паведамленне аб тым, што на 4-й платформе ля 9-га вагона пасажырскага цягніка выяўленыя 4 грамадзян, якія мелі пры сабе кардонную скрынку, на якую службовы сабака зрэагаваў актыўнымі паводзінамі.

Змест скрыні мужчыны паказваць адмаўляліся.

«У час размовы з імі праваахоўнікі таксама заўважылі, што грамадзяне апранутыя ў бронекамізэлькі», - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас следча-аператыўных мерапрыемстваў з прыцягненнем выбухатэхнічнай службы было высветлена, што ў скрынцы знаходзяцца прадметы, вонкава падобныя на самаробныя выбуховыя прылады.

Грамадзяне, што перавозілі скрыню, былі затрыманыя і дастаўленыя ў лінейны аддзел міліцыі. «Двое з затрыманых, з 1995 і 1980 года нараджэння - жыхары Львоўскай вобласці, яшчэ адзін 1981 - з Кіеўскай вобласці, і самы старэйшы з іх 1974 - жыхар Харкаўскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні. Ні адзін з затрыманых раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Канфіскаваныя прылады накіраваны на экспертызу.

Цяпер гэтая падзея ўнесена ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў і распачата крымінальная вытворчасць паводле арт. 263 (незаконны выраб, перапрацоўка або рамонт агнястрэльнай зброі або фальсіфікацыя, незаконнае выдаленне або змяненне яе маркіроўкі, або незаконны выраб баявых прыпасаў, выбуховых рэчываў або выбуховых прылад).

Вядзецца следства.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках