20 красавiка 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка «Платформы інавэйшн» вінавацяць у «нападзе на жанчын»

12
Кіраўніка «Платформы інавэйшн» вінавацяць у «нападзе на жанчын»

СК пракаментаваў затрыманне кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформы інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі.

Яму інкрымінуюць тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, звязаных з ужываннем гвалту, у тым ліку ў дачыненні да жанчын. «Як устаноўлена падчас следства, абвінавачваны, пазіцыянаваў сябе як дырэктар «Платформы інавэйшн», і кожны раз знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення», - распавялі ў СК.

У камітэце запэўніваюць, што ў апошнім выпадку, 27 сакавіка, знаходзячыся ў грамадскім месцы, Андрэй Бандарэнка наўмысна і без аніякіх прычынаў нанёс удар у твар жанчыне. Паводле вынікаў судова-медыцынскай экспэртызы сінякі, якія ўтварыліся ад удару на твары пацярпелай ставяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў.

«Следчымі атрыманыя доказы ўчынення абвінавачаным супрацьпраўных дзеянняў: ёсць паказанні сведак, канфіскаваныя і далучаныя да матэрыялаў справы відэазапісы, якія зафіксавалі хуліганскія дзеянні абвінавачанага», - таксама адзначылі ў СК.

Дзяржкамітэт судовых экспэртыз праводзіць комплексную псіхолага-псіхіятрычную і наркалагічную экспэртызы.

У СК дадалі, што раней у дачыненні да праваабаронцы было дастасаванае абавязанне аб прыходзе. Цяпер яно замененае на ўтрыманне пад вартай. Яму выстаўленае абвінавачванне паводле ч.1 (хуліганства) і ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) КК.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках