20 красавiка 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты захапілі дзесяткі закладнікаў у Горлаўцы

34
Тэрарысты захапілі дзесяткі закладнікаў у Горлаўцы

Баевікі ўтрымліваюць людзей у захопленым будынку ўпраўлення МУС.

Пра гэта паведаміў дэпутат гарадскога савета Горлаўкі Уладзімір Рыбак у эфіры Радио Вести. Ён заявіў, што ў гараддзеле горлаўскай міліцыі захопленыя закладнікі.

«Гэта сапраўдныя ўзброеныя тэрарысты, - распавёў ён. - Захопленыя закладнікі, па маіх падліках, чалавек 30-40. Хтосьці закрыўся ў падвале, хтосьці ў пакоях. У іх пазабіралі мабільныя тэлефоны, не даюць аказаць дапамогу».

Па дадзеных Рыбака, ёсць пацярпелыя пры штурме. Ён дадаў, што пачаў гарэць першы паверх. Некалькі чалавек паспелі спусціцца па пажарнай лесвіцы і вынесці з захопленага будынка частку зброі, аднак частка зброі апынулася ў руках захопнікаў.

«Яны патрабуюць, каб работнікі міліцыі прысягнулі Данецкай рэспубліцы, прыбралі ўкраінскі сцяг, каб начальнік міліцыі напісаў заяву аб адстаўцы. Работнікі міліцыі катэгарычна адмаўляюцца, бо лічаць, што іх штурмаваў не народ, а на 90% крымінальнікі», - сказаў Рыбак.

Нагадаем, каля 150 сепаратыстаў сёння з боем захапілі аддзяленне міліцыі ў Горлаўцы Данецкай вобласці. Баевікі таксама перакрылі праспект Леніна, спыніўшы рух, паведамляе ТСН. Больш гадзіны яны штурмавалі будынак, міліцыя абаранялася. Увайшоўшы ў будынак сепаратысты ламалі мэблю і разбуралі абсталяванне.

12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках