23 красавiка 2024, aўторак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шахцёры Данбаса: Сепаратысты перайшлі апошнюю рысу

43
Шахцёры Данбаса: Сепаратысты перайшлі апошнюю рысу

Гарнякі, бачачы нерашучасць уладаў, гатовыя абараняць рэгіён ад тэрарыстаў.

Разам з ветэранамі Чарнобыля яны звярнуліся да старшыні Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава і прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка са зваротам, у якім заявілі, што сепаратысты перайшлі апошнюю рысу, перадаюць «Новости Донбасса» у панядзелак, 14 красавіка.

«Падзеі апошніх дзён відавочна паказваюць, што сепаратысты, якія з'яўляюцца ў рэальнасці тэрарыстамі, перайшлі апошнюю рысу, пасля якой пачынаецца грамадзянская вайна», - гаворыцца ў звароце Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса і Данецкай абласной арганізацыі УАА «Усеўкраінскае аб'яднанне ветэранаў Чарнобыля».

Акрамя таго, яны лічаць, што ўлада і праваахоўныя органы прадэманстравалі сваю поўную бездапаможнасць і злачынную халатнасць.

«Экстрэмісты пачалі захопліваць адміністрацыйныя будынкі, выкрадаць і выкарыстоўваць зброю, у тым ліку раздаючы яе простым мітынгоўцам. Яе выкарыстанне ўжо прывяло да ахвяраў, - падкрэсліваецца ў паведамленні. - Мы адказна заяўляем, што цэнтральная ўлада, якая фактычна кінула Данбас на волю лёсу, не абароніць наш рэгіён. Гэта зробім мы. Мы гатовыя стаць на абарону сваёй Радзімы, свайго краю, сваіх родных і блізкіх дзеля нашай агульнай будучыні».

Пад дадзеным зваротам падпісаліся старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса Мікалай Валынко і старшыня Данецкай абласной арганізацыі УАА Усеўкраінскае аб'яднанне ветэранаў Чарнобыля Уладзімір Дзяркач.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках