19 красавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Таменка: Януковіч хоча пасаду прадстаўніка Маларосіі ў складзе РФ

9
Мікалай Таменка: Януковіч хоча пасаду прадстаўніка Маларосіі ў складзе РФ

Януковіч, Пшонка і Захарчанка выглядалі «па-клоўнску», у адрозненне ад іх аргументаў на карысць ваенных дзеянняў Расеі супраць Украіны.

Такое меркаванне выказаў народны дэпутат Мікалай Таменка, каментуючы журналістам у Роўна апошняе выступленне «тройцы» ў Растове-на-Доне, інфармуе Укринформ.

«Фактычна, былых кіраўнікоў нашай дзяржавы выкарыстоўвалі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны, прычым выкарыстоўвалі ўжо не першы раз. Гэта выглядала так, што, агучваючы тэксты, ім напісаныя ў Маскве, Януковіч, Пшонка і Захарчанка выглядалі як украінскія «паліцаі» на службе Пуціна. Бо ў гэтым выпадку яны абаранялі не інтэрасы ўкраінскай дзяржавы і абсалютнай большасці грамадзян Украіны, а інтарэсы суседняй, з усяго зразумела, што варожай да Украіны дзяржавы, з планамі заваявання Украіны і аднаўлення Расейскай імперыі», - адзначыў Таменка.

Таму, перакананы палітык, сёння вельмі важна, каб жыхары Усходу і Поўдня даведаліся пабольш пра тое, як гэты данецкі клан, які раскраў Украіну і вывез - хтосьці аўтамабілямі, хтосьці іншым спосабам - мільярды даляраў на тэрыторыю Расеі, сёння нават коштам вайны з Украінай хоча вярнуцца сюды хоць бы на пасады прадстаўнікоў Маларосіі ў складзе Расейскай імперыі.

«Нам важна сёння тым прыхільнікам Партыі рэгіёнаў, якія засталіся, растлумачыць і паказаць, што былое кіраўніцтва дзяржавы і Партыі рэгіёнаў сёння гатова пайсці нават на вайну з нашай дзяржавай, каб захаваць свае грошы і свой уплыў ва Украіне», - адзначыў народны дэпутат.

Як паведамлялася, былыя адпаведна прэзідэнт, генпракурор і міністр унутраных спраў Віктар Януковіч, Віктар Пшонка і Віталь Захарчанка, якія ўцяклі з Украіны, увечары 13 красавіка далі чарговую прэс-канферэнцыю ў Растове-на-Доне.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках