25 красавiка 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі выгналі двух ксяндзоў

14

Беларускія ўлады не далі дазвол двум ксяндзам-замежнікам на служэнне ў беларускіх касцёлах.

"Не працягнуў служэнне ксёндз Раман Шульц з Магілёва, а таксама не атрымаў дазвол ксёндз Францысканец з Івянца", - паведаміў журналістам у аўторак у Менску мітрапаліт Менска-магілёўскі арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, піша "Інтэрфакс".

"Ім адмовілі ў візах. Улады не растлумачылі, чаму ім адмоўлена. Сказалі прадставіць іншых ксяндзоў", - удакладніў Кандрусевіч. "Шукаем іншых кандыдатаў", - дадаў кіраўнік РКЦ у Беларусі.

Ён таксама распавёў, што праваахоўныя органы яшчэ не завяршылі расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да беларускага ксяндза Уладзіслава Лазара.

"Расследаванне справы не завершана, ён на волі", - паведаміў Тадэвуш Кандрусевіч.

"Як далей будуць развівацца справы, не ведаем, але ў цяперашні час ён можа выконваць свае функцыі - кожны дзень сустракаецца з вернікамі, але расследаванне справы працягваецца", - распавёў арцыбіскуп.

Нагадаем, 3 снежня 2013 года ксяндзу Лазару, абвінавачанаму ў нібыта парушэнні п. 1 арт. 356 КК Беларусі ("Здрада дзяржаве"), была змененая мера стрымання ўтрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Лазар быў затрыманы спецслужбамі і знаходзіўся ў СІЗА КДБ у Менску. У Рымска-каталіцкай царкве Беларусі паведамлялі, што ён "абвінавачваецца ў перадачы грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку , які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы".

У канцы ліпеня 2013 года Лукашэнка заявіў пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які нібыта працаваў на замежныя дзяржавы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках