20 красавiка 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты рыхтуюць штурм вайсковай часткі пад Данецкам

42

Баевікі вылучылі ўльтыматум кіраўніцтву часткі ў Ялце Данецкай вобласці.

Каля 100 баевікоў, якія прадставіліся супрацоўнікамі «Беркута» запатрабавалі ад украінскіх вайскоўцаў здацца да 13:00. У выпадку невыканання ўльтыматуму яны заявілі, што пойдуць на штурм.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі журналісту газеты «День» па тэлефоне з вайсковай часткі. Тэрмін ультыматуму выйшаў. Пакуль ніякіх актыўных дзеянняў баевікі не робяць.

У сакавіку ў данецкай Ялце пачаліся ваенныя вучэнні. Там знаходзілася ўкраінская ваенная тэхніка. Якая менавіта тэхніка, і колькі на тэрыторыі часткі знаходзіцца ўкраінскіх вайскоўцаў, удакладніць не ўдалося.

Як вядома ва Украіну ў апошні час закінута мноства наймітаў з захопленага расейскімі войскамі Крыма, у іх ліку грамадзяне Расеі і былыя супрацоўнікі праваахоўных органаў Украіны, уцекачы ад правасуддзя. З 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках