24 красавiка 2024, Серада, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўводзяць санкцыі супраць сяброў Пуціна: пад ударам бізнес Сечына

26
ЗША ўводзяць санкцыі супраць сяброў Пуціна: пад ударам бізнес Сечына

Кіраўнік «Раснафты» ўнесены ў новы санкцыйны спіс ЗША.

Як патлумачыла выданню The New York Times крыніца ў Белым доме, гэты спіс пакуль што не апублікаваны, хоць сфармаваны, піша РБК.

Спіс скончылі складаць яшчэ ў мінулыя выходныя. Пра яго абнародаванне прэзідэнт ЗША Барак Абама ўжо папярэдзіў кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна, піша выданне. Спіс закране не толькі людзей, але і кампаніі. У прыватнасці, як піша газета, пад санкцыі трапіць кампанія, якая звязаная з бліжэйшым атачэннем Уладзіміра Пуціна. Яе назва не паведамляецца.

Што да Ігара Сечына, як адзначае газета, яго кампанія «Раснафта» вельмі актыўна супрацоўнічае з заходнімі фірмамі. Крыніца выдання таксама паведаміла, што ў Абамы няма планаў уводзіць глабальныя санкцыі супраць усіх сектараў расейскай эканомікі, калі Расея не пачне эскалацыю сітуацыі на Украіне. Пасля абвастрэння сітуацыі ў пачатку красавіка на паўднёвым усходзе Украіны Захад прыгразіў Расеі новымі санкцыямі.

Раней ужо паведамлялася, што кіраўнікі найбуйнейшых расейскіх кампаній «Раснафта» і «Газпрам» Ігар Сечын і Аляксей Мілер могуць трапіць пад санкцыі, якія плануе ўвесці ЕЗ у дачыненні да Расеі з-за дзеянняў краіны ў Крыме. Менавіта Сечына і Мілера называў апазіцыянер Аляксей Навальны ў сваіх парадах Захаду, як можна ўздзейнічаць на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын раней заявіў, што ўведзеныя супраць Расеі санкцыі не паўплываюць на праекты, якія прасоўвае кампанія. Тым не менш, Сечын будзе выкупляць акцыі «Раснафты» ў святле магчымага ўвядзення санкцый. Акрамя таго, кампанія будзе абараняць свае актывы на тэрыторыі Украіны.

Раней ЗША і Еўразвяз ухвалілі санкцыі ў дачыненні да Расеі за дзеянні ў Крыме. Вашынгтон і Брусэль назвалі асоб, замежныя рахункі і актывы якіх будуць замарожаныя, а самім ім будзе адмоўлена ў візах. Акрамя таго, санкцыі ў дачыненні да Расеі ўвяла таксама і Японія.

У амерыканскі спіс трапілі віцэ-прэм'ер урада Расеі Дзмітрый Рагозін, дэпутаты Дзяржаўнай думы Алена Мізуліна і Леанід Слуцкі, памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў, дарадца прэзідэнта Расеі Сяргей Глазьеў, старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка і член Савета Федэрацыі, кіраўнік камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве, прававых і судовых пытаннях верхняй палаты Андрэй Клішас. Таксама ў яго ўвайшлі чатыры грамадзяніна Украіны: зрынуты прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, ініцыятар стварэння арганізацыі «Украінскі выбар», якая падтрымлівала ідэю федэралізацыі Украіны, Віктар Медзвядчук, спікер крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў, кіраўнік урада Крыма Сяргей Аксёнаў.

У еўрапейскі спіс увайшоў 21 чалавек - 13 грамадзян Расеі і восем грамадзян Украіны.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках