20 красавiка 2024, Субота, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алену Каваленка аштрафавалі на тры мільёна рублёў (Відэа)

5

Такі штраф прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ў мясцовых «выбарах», які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску.

Працэс у Першамайскім райсудзе працягваўся менш паўгадзіны, перадае «Радыё Свабода».

Па словах прысутнага на судзе праваабаронцы Паўла Левінава, Алена Каваленка адмовілася даваць нейкія тлумачэнні:

«Алена сказала толькі, што падчас пікету выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю. І такім чынам рэалізоўвала сваё канстытуцыйнае права на публічнае выказванне сваіх меркаванняў. Менавіта таму яна лічыць, што прасіць дазволу ўладаў на падобныя дзеянні не мае сэнсу. Аднак суддзя такіх аргументаў не прыняла і абвясціла пастанову: аштрафаваць Алену Каваленка за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі на 20 базавых велічынь, што складае 3 мільёна рублёў».

Судзіла Алену Каваленка суддзя Першамайскага райсуда Наталля Карабліна, якая пакарала другога ўдзельніка той жа акцыі, сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава. Дзяржаўцаў атрымаў у якасці пакарання 7 сутак арышту, так як быў прызнаны арганізатарам акцыі, да таго ж, па міліцэйскіх дадзеных, ён здзейсніў ужо другое правапарушэнне на працягу гэтага года.

22 сакавіка Ян Дзяржаўцаў з Аленай Каваленка выйшлі да СШ №46 з плакатам «Байкот выбарчаму фарсу». А потым Ян Дзяржаўцаў дэманстратыўна парваў запрашэнні на «выбары», бо лічыць, што ў Беларусі няма вольнага волевыяўлення грамадзян. Сябра КХП БНФ Сяргей Каваленка, муж Алены Каваленка, зняў акцыю на відэа і выклаў у інтэрнэт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках