23 красавiка 2024, aўторак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аэрадроме Краматорска пачалася перастрэлка

4
На аэрадроме Краматорска пачалася перастрэлка

На аэрадроме Краматорска пачаліся баявыя дзеянні.

Пра гэта ў аўторак, 15 красавіка, паведамляе прэс-служба грамадскага руху ВК «Наступ».

«На аэрадроме адбываецца перастрэлка паміж сілавікамі і сепаратыстамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Па словах відавочцаў, 15 красавіка над аэрадромам і блізкіх да яго раёнаў з 14:45 да 15:10 лётаў баявы самалёт хутчэй Су-27 або МІГ-29 на вельмі нізкай вышыні, пасля чаго на ўездзе ў вайсковую частку пачалася стральба.

Паведамляецца, што ўкраінскі самалёт хацеў здзейсніць пасадку на аэрадроме, але яго абстралялі невядомыя. У выніку, палётаўшы каля паўгадзіны, самалёт паляцеў у данецкім кірунку. Пасля гэтага да аэрадрома пад'ехалі некалькі машын хуткай дапамогі і МНС. Чутныя выбухі і стрэлы, піша nbnews.com.ua.

Нагадаем, 12 красавіка кіраўнік МУС Арсэн Авакаў паведаміў, што ў Краматорску (Данецкая вобласць) невядомыя абстралялі будынак гарадскога аддзела міліцыі, праваахоўнікі адкрылі агонь у адказ - пачалася перастрэлка. У выніку ў сепаратыстаў атрымалася захапіць гараддзел.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках