20 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы адбілі атаку на аэрадром у Краматорску

15
Украінскія вайскоўцы адбілі атаку на аэрадром у Краматорску

Невядомыя ў вайсковай экіпіроўцы і з аўтаматычнай зброяй спрабавалі штурмаваць аэрадром у Краматорску.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі ў сілавых структурах.

«Але аэрадром знаходзіўся пад надзейнай абаронай, таму атака была адбітая. З нашага боку пацярпелых няма. А самалёты і гелікоптэры паднялі ў неба, бо не было вядома, чым скончыцца штурм, таму каб абараніць тэхніку, яе паднялі ў неба», - сказаў суразмоўца.

«Цяпер у горадзе спакойна. Працуе Нацгвардыя», - дадаў ён.

На ўсходзе Украіны сёння праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Паводле стану на 17:30 мясцовага часу яна праводзіцца ў Краматорску і Славянску. Гэтыя гарады Данецкай вобласці некалькі дзён таму былі захопленыя дыверсійнымі групамі з Расеі і мясцовымі сепаратыстамі.

Спецаперацыя сілавікоў у рамках антытэрарыстычных мерапрыемстваў, абвешчаных украінскімі ўладамі пачалася прыкладна а 16:30. Пра гэта УНП паведамілі ў Міністэрстве абароны Украіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках