19 красавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікоў у Славянску прытулілі ў мясцовым праваслаўным цэнтры

51
Баевікоў у Славянску прытулілі ў мясцовым праваслаўным цэнтры

Баевікоў, якія штурмавалі адміністрацыйныя будынкі ў Славянску, прытуліў мясцовы праваслаўны цэнтр.

Пра гэта гарадская кіраўніца Славянску Неля Штэпа заявіла журналістам сёння пасля нарады мэраў і кіраўнікоў раённых адміністрацый Данецкай вобласці пад кіраўніцтвам губернатара Сяргея Тарута, паведамляе УНІАН.

Яна распавяла, што «пяць дзён таму вось гэтыя ўзброеныя паўстанцы сабраліся за горадам Арцёмаўск у двух КаМАЗах, пасля гэтага, на ўзгадненне з нашым праваслаўным бацюшкам Віталіем, яны размясціліся ў яго ў праваслаўным цэнтры». «Мне патэлефанавалі жыхары і паведамілі, што блізу 150 цалкам узброеных чалавек выйшлі з гэтага праваслаўнага цэнтра і да іх далучыліся 300 чалавек, якіх запрасіў айцец Віталій - гэта былыя афганцы і вайскоўцы, якія далучыліся да гэтых паўстанцаў. Гэтым 300 чалавек атрымалі ад паўстанцаў поўныя паўнамоцтвы і яны сёння, што хочуць, тое і робяць у горадзе», - заявіла Штэпа.

Мэр таксама распавяла, што «сёння ноччу чалавек ехаў на працу з Харкава ў Бердянск, яго спынілі простыя славянскія хлопцы, якія захацелі пагуляць «у вайнушку», яны пастанавілі, што яны ўжо гаспадары ў гэтым жыцці, - спынілі, пачалі трэсці аўтамабіль, мужчына ім зладзіў супраціў, яны яго ўсутыч расстралялі». Са слоў Штэпы, сёння гэты мужчына «у цяжкім стане, у яго прастрэленыя ногі, рукі, тулава, і мы яму робім аперацыю за аперацыяй, каб яго выратаваць».

Карэспандэнту УНІАН таксама паведамілі мясцовыя жыхары Славянска і Святагорска, якія з'яўляюцца чальцамі розных грамадскіх арганізацый, што так званы цэнтр расейскіх дыверсантаў размяшчаўся ў Святагорскай Свята-Успенскай Лаўры Маскоўскага патрыярхату УПЦ Данецкай Епархіі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках