24 красавiка 2024, Серада, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты захапілі ў закладнікі двух украінскіх вайскоўцаў

1
Тэрарысты захапілі ў закладнікі двух украінскіх вайскоўцаў

Афіцэр выведкі і яго кіроўца - салдат тэрміновай службы, захопленыя ў аўторак сепаратыстамі ў раёне Славянска.

Пра гэта паведамляе мясцовае інтэрнэт-выданне «ОстроВ» са спасылкай на крыніцы ва Узброеных сілах Украіны.

Паводле паведамлення, моцна збітага афіцэра прывялі ў адну з вайсковых частак у Амўросіеўскім раёне Данецкай вобласці. «Тэрарысты выклікалі камбата і запатрабавалі перадыслакаваць частку і прысягнуць «народу Данбаса». У адваротным выпадку пагражалі забіць закладнікаў», - паведамляе выданне.

Пасля таго, як вайскоўцы адмовіліся гэта зрабіць, тэрарысты з'ехалі. Лёс закладнікаў застаецца невядомым. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі атрымаць пакуль не ўдалося.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках