29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкі гарсавет захапілі 50 баевікоў з АК і снайперскімі вінтоўкамі

11

На флагштоку каля выканкама вывешаны сцяг сепаратысцкай арганізацыі «Апора».

У сераду раніцай пасля сустрэчы мэра Аляксандра Лук'янчанкі з прадстаўніком місіі АБСЕ, у будынак гарсавета ўвайшлі ўзброеныя людзі.

Крыніца выдання «Корреспондент» паведаміў, што цяпер у гарсавеце знаходзяцца каля пяцідзесяці чалавек з аўтаматамі, бітамі і вінтоўкамі. Сярод іх было заўважана некалькі снайперскіх.

Аляксандр Захарчанка, кіраўнік данецкага падраздзялення грамадскай арганізацыі «Апора», заявіў, што галоўнае патрабаванне - прыняцце Вярхоўнай Радай закона аб мясцовых рэферэндумах, падрыхтаванага Аляксандрам Бабковым.

«Закон аб рэферэндумах сапраўды патрэбны, а з выканкамам нічога не здарыцца. Мы структурнае падраздзяленне з жорсткай дысцыплінай, таму ніякіх рабаванняў, ніякіх перашкодаў працы супрацоўнікам выканкама не будзе. Ён будзе працаваць у штатным рэжыме, карысць жыхароў нашага горада вышэй за ўсё. Адзінае, што мы зробім - барыкады, будзе прапускная сістэма. Але выканкам будзе працаваць, жыхары будуць заходзіць», - паведаміў Захарчанка.

Як паведамлялася, 16 красавіка ў Данецку павінен прайсці экстраны з'езд дэпутатаў ПР усіх узроўняў Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках