19 красавiка 2024, Пятніца, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА адпраўляе караблі і войскі да межаў Расеі

54
НАТА адпраўляе караблі і войскі да межаў Расеі

Альянс мае намер узмацніць паветранае патруляванне Балтыкі.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн.

Арганізацыя таксама мае намер накіраваць свае ваенныя караблі ў Балтыйскае мора і ўсходняе Міжземнамор'е. Андэрс Фог Расмусэн таксама дадаў, што лічыць адзіна магчымым палітычны шлях вырашэння крызісу ва Украіне, і заклікаў Расею далучыцца да яго, перадае «Інтэрфакс».

«Мы прынялі далейшыя меры рэагавання на крызіс ва Украіне. Мы згодныя з тым, што палітычнае рашэнне - адзіны шлях наперад, - сказаў ён. - Мы заклікаем Расею стаць часткай рашэння, спыніць дэстабілізацыю Украіны, адвесці войскі ад межаў і выразна заявіць, што яна не падтрымлівае сепаратыстаў».

Нагадаем, раней стала вядома, што ЗША і Канада перакінуць свае войскі ў Еўропу для ўмацавання бяспекі саюзнікаў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках