29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны пацвярджае захоп украінскай бронетэхнікі ў Краматорску

11
Мінабароны пацвярджае захоп украінскай бронетэхнікі ў Краматорску

У Краматорску расейскімі дыверсійна-тэрарыстычнымі групамі захопленыя 6 адзінак бронетэхнікі Узброеных сіл Украіны.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Украіны.

"Сёння, 16 красавіка, у Краматорск у Данецкай вобласці ўвайшлі шэсць адзінак бронетэхнікі Узброеных сіл Украіны, якія дзейнічалі па плане антытэрарыстычнай аперацыі. У цэнтры горада рух калоны заблакавалі мясцовыя жыхары, сярод якіх былі заўважаныя прадстаўнікі расейскіх дыверсійна-тэрарыстычных груп. У выніку блакавання экстрэмісты захапілі тэхніку, і калона накіравалася ў бок Славянска", - гаворыцца ў паведамленні ведамства ў сераду.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках