28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкая міліцыя папярэджвае пра правакацыі 17 красавіка

1
Данецкая міліцыя папярэджвае пра правакацыі 17 красавіка

Сепаратысты плануюць прымяніць зброю супраць мірных пратэстоўцаў.

Галоўнае ўпраўленне МУС у Данецкай вобласці звярнулася да жыхароў і гасцей горада з заклікам не ўдзельнічаць у запланаваных на чацвер некалькіх мітынгах, арганізаваных "групамі данчан з палярнымі поглядамі".

"На 17 красавіка ў Данецку запланаванае правядзенне некалькіх мітынгаў групамі данчан з палярнымі поглядамі. Улічваючы сітуацыю ў горадзе і вобласці і ў сувязі з тым, што цяпер на руках у насельніцтва ёсць зброя і выбухованебяспечныя рэчывы, якія могуць быць ужытыя, настойліва заклікаем арганізатараў акцый адмовіцца ад правядзення розных масавых мерапрыемстваў, каб не падвяргаць небяспецы жыцці людзей", - гаворыцца ў паведамленні МУС, перадае Цензор.НЕТ.

Міліцыя просіць грамадзян у мэтах асабістай бяспекі не браць удзелу ў анансаваных акцыях. "Міліцыя валодае інфармацыяй, што радыкальна настроеныя грамадзяне падчас правядзення мітынгу могуць выкарыстоўваць аўтаматычную зброю супраць сваіх апанентаў", - дадалі ў МУС.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках