20 красавiка 2024, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА: Колькасць расейскіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай не змяншаецца

2

НАТА не бачыць значных змяненняў у колькасці або дыслакацыі расейскіх войскаў паблізу ўкраінскай мяжы.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Адпаведную заяву зрабіў у сераду вярхоўны галоўнакамандуючы стратэгічнага камандавання аперацый АВС НАТА генерал Філіп Брыдлаў.

«Расстаноўка сіл на мяжы з Украінай не моцна змянілася з тых часоў, як я ў апошні раз даваў інтэрв'ю прэсе», - заявіў ваеначальнік НАТА.

Па словах Брыдлава, расейскае войска на мяжы з Украінай усё яшчэ вялікае, і колькасць яго не зменшылася.

Раней у НАТА заяўлялі, што на мяжы з Украінай дыслакаваныя да 40 тыс. расейскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках