25 красавiка 2024, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыднястроўскія сепаратысты папрасілі Пуціна аб аншлюсе

4

Дэпутаты парламента Прыднястроўя прынялі зварот да кіраўніцтва Расеі з просьбай аб прызнанні незалежнасці.

Пра гэта паведамілі ў парламенцкай прэс-службе.

Прыднястроўскія парламентары спасылаюцца на замацаванае ў статуце ААН права народаў на самавызначэнне і вынікі рэферэндуму, які прайшоў у рэспубліцы ў 2006 годзе. Тады больш за 97% удзельнікаў плебісцыту выказаліся за незалежнасць і наступнае далучэнне непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі (ПМР) да РФ.

"Выказаўшы сваю волю праз аднаго з базавых інстытутаў прамой дэмакратыі - плебісцыт, прагаласаваўшы за незалежнасць ПМР і наступнае свабоднае далучэнне Прыднястроўя да Расейскай Федэрацыі, прыднястроўскі народ рэалізаваў неад'емнае права свабодна і без умяшання звонку вызначаць свой палітычны статус, ажыццяўляць эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё", - гаворыцца ў звароце.

На думку прыднястроўскіх дэпутатаў, неабходнасць у прыняцці такога дакумента наспела ўжо даўно.

"З гэтай ініцыятывай выйшла група парламентароў, такія звароты паступалі ад саветаў народных дэпутатаў усіх гарадоў і раёнаў рэспублікі, а таксама ад прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў", - адзначыў спікер парламента Міхаіл Бурла.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках