25 красавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Луганшчыне злавілі расейскага тэрарыста

5

У мужчыны з сабой была мапа Украіны і ваенная форма.

Падчас ажыццяўлення памежнага кантролю памежны нарад у пункце пропуску «Ізварын» аддзела памежнай службы «Краснадон» затрымаў грамадзяніна Расейскай Федэрацыі 1972 года нараджэння.

Пра гэта «Восточному варианту» паведамілі ў прэс-службе Луганскага памежанага атрада.

Паводле інфармацыі прэс-службы, у ходзе апытання мужчына так і не змог назваць канкрэтнай мэты і адрасу знаходжання на тэрыторыі Украіны.

Фото: Восточный вариант

У затрыманага выявілі: геаграфічную мапу Украіны, кампутарную тэхніку, набор медыкаментаў, ваенную форму і вайсковыя чаравікі.

У далейшым грамадзянін быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама прынятае рашэнне аб забароне ўезду на тэрыторыю Украіны тэрмінам на 3 гады.

Фото: Восточный вариант
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках