26 красавiка 2024, Пятніца, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам з'явіцца сафары-парк

7

За жывёламі можна будзе назіраць у натуральным асяроддзі і пакарміць іх з рук.

На тэрыторыі цэнтра экалагічнага турызму «Станькова» ўладкуюць інтэрактыўныя экалагічныя сцежкі і пляцоўкі для назірання за жывёламі ў натуральным асяроддзі пасялення.

Як распавёў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі і экатурызму ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Сяргей Ярмак, зараз ідзе ўзгадненне неабходных дакументаў. Першыя турысты наведаюць сафары-парк у пачатку 2015 года, піша minsknews.by.

- Пад угоддзі для фотапалявання і назірання за жывёламі адвядзем каля 300 га, - адзначае Ярмак. - На гэтай тэрыторыі паселяцца высакародныя алені, казулі, дзікі. Турысты змогуць бяспечна падабрацца да іх на блізкую адлегласць. А некаторых нават пакарміць з рук.

Цэнтр экалагічнага турызму «Станькова» займае тэрыторыю больш за 550 га. Тут абсталявалі заасад, дзе жывуць звыш 50 відаў жывёл і птушак, і нават рэканструявалі партызанскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны. Для адпачывальнікаў зрабілі гасцінічны комплекс на беразе возера.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках