25 красавiка 2024, Чацвер, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'езд Партыі рэгіёнаў падтрымаў тэрарыстаў і патрабаванні Пуціна

17

«Рэгіяналы» настойваюць на правядзенні «рэфэрэндуму» на ўсходзе Украіны.

Пра гэта паведаміў Раман Каваленка падчас правядзення надзвычайнага з'езда дэпутатаў Партыі рэгіёнаў усіх узроўняў Данецкай вобласці.

«Лічу, што нам неабходна падтрымаць ініцыятыву народа аб правядзенні рэферэндуму» - сказаў Каваленка.

Раней стала вядома, што ў Данецку ствараецца Цэнтральная выбарчая камісія, якая зоймецца арганізацыяй і правядзеннем рэферэндуму. У прыватнасці, дэпутат Данецкага аблсавета Ірына Папова паведаміла, што як ёй стала вядома, ЦВК Данецкай народнай рэспублікі вылучаны будынак побач з абласной адміністрацыяй, вядомы ў горадзе як былы Дом палітасветы.

Яна таксама распавяла, што на «рэферэндум» будзе вынесена два пытанні. «Першае, як мяркуецца, будзе гучаць так: «Ці згодныя Вы са стварэннем незалежнай Данецкай рэспублікі?». Другое: «У складзе якой дзяржавы павінна быць Данецкая рэспубліка - Украіны ці Расеі?».

Нагадаем, 6 красавіка ў Данецку актывістамі быў захоплены будынак АГА. Мітынгоўцы зачыталі рэзалюцыю, у якой запатрабавалі неадкладнага склікання пазачарговай сесіі Данецкага абласнога савета і прыняцця ёю рашэння аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні ў склад Расеі. Ужо 7 красавіка самаабвешчаны Рэспубліканскі народны савет на сваёй пазачарговай сесіі «ўключыў» Данецкую вобласць у склад Расейскай Федэрацыі. Пасля таго як з трыбуны Данецкай АГА заявілі пра стварэнне Незалежнай «Данецкай рэспублікі», народны савет прыняў рашэнне аб уваходжанні новастворанай «рэспублікі» ў склад Расеі. Акрамя таго, было прынятае рашэнне правесці абласны «рэферэндум» у Данецку не пазней 11 траўня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках