25 красавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газ з Польшчы пачаў паступаць ва Украіну

11
Газ з Польшчы пачаў паступаць ва Украіну

Рэгулярныя пастаўкі пачаліся 15 красавіка.

Нацыянальная акцыянерная кампанія НАК "Нафтагаз Украіны" 15 красавіка, у першы дзень аднаўлення рэверсных паставак газу праз тэрыторыю Польшчы, імпартавала каля 3,9 мільёна кубаметраў прыроднага газу.

Пра гэта сведчаць дадзеныя аператыўнага маніторынгу Gaz-System SA, газатранспартнага аператара Польшчы, перадае "Forbes-Украіна".

Імпарт прыроднага газу з боку Венгрыі, паводле дадзеных аператара ГТС гэтай краіны FGSZ Ltd, з пачатку бягучага года па 15 красавіка не ажыццяўляўся.

Нагадаем, 15 красавіка пачаліся рэверсныя пастаўкі газу нямецкай RWE ва Украіну. Рэверсіўныя пастаўкі, якія пачаліся з аўторка, праходзяць праз Польшчу. Яны будуць ажыццяўляцца на аснове пяцігадовай рамачнай дамовы, якая была падпісаная ў траўні 2012 года паміж "Нафтагазам" і RWE Supply & Trading.

Паводле дамовы, аб'ём паставак можа скласці да 10 млрд кубаметраў у год. Пастаўкі газу ва Украіну грунтуюцца на "еўрапейскіх аптовых коштах на газ", у тым ліку, уключаючы транспартныя выдаткі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках