19 красавiка 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэгіянал»: аддзяліцца ад Украіны - тое ж самае, што выкінуцца з акна

9
«Рэгіянал»: аддзяліцца ад Украіны - тое ж самае, што выкінуцца з акна

Не ўсе члены Партыі рэгіёнаў падтрымліваюць сепаратыстаў.

Данбас павінен заставацца ў складзе Украіны, але яму неабходна прымусіць кіеўскую ўладу "пачуць свае патрабаванні". Пра гэта на экстраным з'ездзе Партыі рэгіёнаў заявіў Мікалай Леўчанка. Паводле яго слоў, народ Украіны не перажываў такіх узрушэнняў, піша "Украинская правда".

"Мы (Партыя рэгіёнаў - рэд.) былі ў глыбокім палітычным нак-дауне і толькі цяпер сталі на ногі і можам весці бой. Гэта значыць, па-першае, прымусіць Кіеў пачуць голас абсалютнай большасці мірных жыхароў Данбаса, і, па-другое, зберагчы ад бяды радыкальна настроеную меншасць", - заявіў ён.

Па словах Леўчанкі, Партыя рэгіёнаў падзяляе большасць патрабаванняў сепаратыстаў, акрамя аддзялення ад Украіны.

"Мы сыходзімся шмат у чым. Акрамя аднаго - статусу Данбаса. Тым, хто заклікае Данбас выйсці са складу Украіны, я хачу адказаць. Гэта ўсё роўна, што выкінуцца з акна дзесятага паверха", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, гэта лёгкае і хуткае рашэнне, але вынік яго будзе катастрафічным.

"Калі нас не задавальняюць правілы жыцця ў гэтым доме, то мы павінны застацца ў гэтым доме пад назвай Украіна, але прымусіць навесці там парадкі, якія будуць задавальняць кожнага на Данбасе", - заклікаў Леўчанка.

Ні Рынат Ахметаў, ні Барыс Калеснікаў на з'езд не прыехалі.

Фота: lenta-ua.net

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках