19 красавiка 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў акупаваным Крыме рванулі ўверх

29
Кошты ў акупаваным Крыме рванулі ўверх

Пакупнікі вымушаныя хадзіць з калькулятарамі і адсочваць каэфіцыент грыўны да рубля, які штотыдзень змяняецца.

Рэгулярны пералік рублёвых коштаў у крамах і іншых установах Крыма вымушаюць новых грамадзян Расеі стаць «матэматыкамі», а для прадаўцоў робіць больш прымальным гандаль у грыўнях, чым у рублях. Пры гэтым на паўвостраве імкліва растуць кошты, перадае NR2.ru.

Напярэдадні крымскія ўлады паведамілі пра чарговую змену каэфіцыента пераліку коштаў з грыўняў на рублі. Калі тры тыдні таму крымчане павінны былі разлічвацца за тавары і паслугі па курсе 3,8 рубля за 1 грыўню, тыдзень таму - па курсе 3,1, то цяпер каэфіцыент зніжаны да 2,8 рубля за грыўню. Па сутнасці гэта азначае тое, што крамам проста становіцца менш цікава прадаваць у рублях - сваю прадукцыю яны відавочна закуплялі не ў іх, а каэфіцыент пераліку становіцца ўсё ніжэй і ніжэй. Акрамя таго, гандляры скардзяцца, што штотыдзень пералічваць тысячы пазіцый тавару і мяняць цэннікі проста нерэальна. У выніку, у многіх буйных супермаркетах Сімферопаля прыбралі цэннікі ў рублях і пакінулі толькі ў грыўнях. Учора не атрымалася выявіць двайных цэннікаў у супермаркеце «Сильпо», сёння - у гандлёвым цэнтры «ФМ». Такім чынам, пакупнікам даводзіцца самім пералічваць грыўневыя кошты на каэфіцыент (дынаміку якога яшчэ трэба адсачыць), каб быць упэўненымі, што на рублёвай касе хопіць грошай расплаціцца.

Не паспяваюць за рашэннямі ўладаў і камунальныя рэспубліканскія прадпрыемствы. Ад ідэі друкаваць на квітках кошт у рублях адмовіліся ў «Крымтралейбусе». Раней транспартнікі заказалі ў друкарні больш за 1 млн штук квіткоў з коштам, які з-за пастаянных пералікаў, перастаў адпавядаць рэчаіснасці. У далейшым прадпрыемства плануюе заказваць квіткі і праязныя, дзе значыцца кошт толькі ў грыўнях. «Мы ўжо не рызыкуем і заказваем у грыўнявым эквіваленце, а кіроўца будзе пералічваць. Мы яму будзем казаць каэфіцыент, які дзейнічае на дадзены момант», - цытуе «Крыминформ» намесніка гендырэктара «Крымтралейбуса» Ларысу Лісоўскую.

Варта адзначыць, што першапачаткова кошт на квіткі быз пералічаны па завышаным каэфіцыенце - 4 рублі за адну грыўню. Такога каэфіцыента ўладай абвешчана не было, транспартнікі кошт проста «акруглілі» з 3,8 у большы бок, што зараз характэрна для многіх тавараў.

Больш за тое, некаторыя гандляры не проста «акругляюць» кошты ў рублях, але часцяком іх падымаюць і ў грыўнях. Напрыклад, на паўвостраве рэзка падаражэла мяса. Яшчэ нядаўна выразку можна было купіць за 65-70 грн, учора яна каштавала ўжо 85-90 грн, на наступным тыдні пастаўшчыкі мясной прадукцыі абяцаюць прадаваць яе за 100 грн/кг. Справа ў тым, што Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі забараніла ўвоз у Крым з тэрыторыі Украіны свініны ў жывой вазе без цеплавой апрацоўкі. Як піша сайт «Крым Комментарии», з-за гэтага, па словах мяснікоў, пастаўкі з Украіны заблакаваныя, а з РФ завозіць нявыгадна. Наадварот, жыхары Краснадарскага краю панадзіліся ездзіць у Керч за прадуктамі. «У Керч, напрыклад, пасля адкрыцця мяжы паваліў натоўпу расейцаў. Яны літаральна змятаюць усё з прылаўкаў - па паўтушы купляюць. У іх нашмат даражэй. Куды ехаць? Дзе закупляць мяса? Пастаўшчыкі ўсе сядзяць без працы, вось рынкі і задзіраюць кошты», - распавядаюць гандляры.

У цэлым, за якой паслугай не звернешся, кошты ў сярэднім падняліся на 15-30%. Аднак, паводле інфармацыі службы статыстыкі Крыма, якая апублікавала дадзеныя пакуль толькі за сакавік, падаражанне выглядае не такім істотным. Так, на сайце ведамства сцвярджаецца, што «індэкс спажывецкіх коштаў у рэспубліцы Крым за сакавік 2014 года склаў 101,8%, з пачатку года 103,0%». З прадуктаў істотна падаражэлі яйкі - за месяц на 20,8%, акрамя таго, на 7,8% выраслі ў кошце садавіна і на 8,7% - цукар. Пры гэтым на 5,3% стала даражэй каштаваць бытавая тэхніка, на 10,1% - аўтамабілі, на 112,7% - паліва і машыннае масла.

Пры гэтым заробкі пералічваюць у большы бок толькі бюджэтнікам і дзяржслужачым. Новым расейскім грамадзянам, якія працуюць у прыватных кампаніях, грошы выдаюць у ранейшым аб'ёме і пакуль часцяком усё яшчэ ў грыўнях - валюце іншай дзяржавы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках