16 красавiка 2024, aўторак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны распаўсюдзіла фотаробат кіраўніка дыверсантаў

17

З'явіўся фотаробат кіраўніка расейскіх дыверсантаў, якія тэрарызуюць усходнія вобласці Украіны.

Яго апублікавала ў сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» «Украінская праўда».

Нагадаем, учора СБУ адкрыла крымінальную вытворчасць супраць грамадзяніна Расеі, які кіруе захопам будынкаў дзяржустаноў і сілавых структур на Усходзе Украіны. Ім аказаўся афіцэр спецназа галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі Ігар Стралкоў.

У тлумачэнні да фотаробата гаворыцца, што яму 55-60 гадоў. Рост - 180 см. Валасы з сівізной. Вочы вузкія, невялікія. Нос завостраны. Вусны тонкія. Форма твару бліжэй да квадратнай, хударлявы.

«Гэта асоба з'яўляецца памочнікам у сілавым пытаннях самаабвешчанага прэм'ера АРК Аксёнава. Ён прыбыў на тэрыторыю Украіны ў канцы лютага - пачатку сакавіка. А напачатку красавіка атрымаў прамы загад з Масквы пачаць маштабную дыверсійную аперацыю на мацерыковай частцы Украіны, у прыватнасці, у Данецкім і Луганскім рэгіёнах», - цытуе выданне аднаго з кіраўнікоў контрвыведкі СБУ Віталя Знайду.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках