24 красавiка 2024, Серада, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альпіністы выратавалі ад высечкі дрэвы ў парку Горкага

15

Навіна аб тым, што ў менскім парку Горкага збіраюцца ссекчы два дзясяткі старых дрэў, выклікала хвалю абурэння ў менчукоў.

Неабходнасць высечкі адміністрацыя парку тлумачыла тым, што таполі і ліпы сталі занадта старыя і іх сухія галіны пагражаюць бяспецы людзей. Дзякуючы ўмяшанню неабыякавай грамадскасці дрэвы ўсё ж удалося выратаваць. На дапамогу абаронцам зялёных насаджэнняў сёння прыйшлі альпіністы з адмысловым абсталяваннем.

Прыцягнуць на валанцёрскіх пачатках прамысловых альпіністаў прапанаваў прадстаўнік таварыства «Зялёная сетка» і ініцыятар кампаніі «Гарадскі ляснічы» Ігар Корзун. На яго заклік адгукнулася прадпрыемства «Лесаруб», піша onliner.by.

«Сама аперацыя з'яўляецца ўнікальнай для горада. Раней замест таго, каб ачысціць дрэвы ад сухіх галінак, аддавалі перавагу іх проста ссекчы. Але, як аказалася, можна знайсці і больш экалагічна спрыяльнае развязанне праблемы», - адзначылі ў таварыстве «Зялёная сетка».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках