25 красавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура: Войска Украіны мае права выкарыстоўваць зброю

25
Генпракуратура: Войска Украіны мае права выкарыстоўваць зброю

Для выканання пастаўленых задач вайскоўцам прадстаўляецца права выкарыстоўваць зброю.

Указам Аляксандра Турчынава ад 14 красавіка ўведзеная ў дзеянне пастанова Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны «Аб неадкладных мерах у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы і захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны». Генеральная пракуратура Украіны адзначае складанасць сітуацыі на ўсходзе і поўдні Украіны і просіць жыхароў гэтых рэгіёнаў не здзяйсняць правапарушэнняў і не перашкаджаць працы праваахоўнікаў, паведаміла прэс-служба ГПУ.

«Папярэджваем грамадзянскіх асоб, што спробы захопу воінскіх частак, зброі і боепрыпасаў будуць карацца паводле крымінальных законаў, таму варта добра ўсвядоміць няўхільнасць пакарання за такія дзеянні», - ідзе гаворка ў паведамленні.

У ведамстве падкрэсліваюць, што «ўсе свае правы жыхары ўсходніх і паўднёвых абласцей могуць рэалізаваць законна, як прадугледжана Канстытуцыяй і законамі Украіны. А дзеянням правакатараў усіх масцяў будзе дадзеная належная прававая ацэнка».

У ГПУ адзначылі, што для выканання пастаўленых перад Узброенымі сіламі Украіны задач вайскоўцам прадстаўляецца права выкарыстоўваць зброю. «У прыватнасці, зброя можа выкарыстоўвацца для абароны жыцця і здароўя вайскоўцаў, адбіцця нападаў на аб'екты, якія імі ахоўваюцца, забеспячэння выканання ўскладзеных на злучэнне, воінскія часткі і падраздзяленні задач падчас іх прымянення ў раёне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі», - паведамілі ў Генпракуратуры.

У пракуратуры нагадалі, што ўказам в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава ад 14 красавіка ўведзена ў дзеянне пастанова Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны «Аб неадкладных мерах у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы і захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

«Служачыя дзяржаўных устаноў і прадстаўнікі мясцовага самакіравання, аб'яднанні грамадзян, арганізацый, іх службовыя асобы абавязаны аказваць садзейнічанне органам, якiя ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам, паведамляць звесткі, якія сталі ім вядомыя, аб тэрарыстычнай дзейнасці або ўсякіх іншых абставінах, інфармацыю, якая можа спрыяць прадухіленню, выяўленню і спыненню тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама мінімізацыі яе наступстваў», - заявілі ў ГПУ.

Фота: AP

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках