25 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты захапілі новыя будынкі ў Енакіеве і Чырвонаармейску

16
Сепаратысты захапілі новыя будынкі ў Енакіеве і Чырвонаармейску

На вуліцах населеных пунктаў узводзяцца барыкады.

У горадзе Енакіеве Данецкай вобласці сепаратысты заблакавалі ўваходы ў гарадскую раду шынамі. Супрацоўнікаў і вучняў распусцілі па дамах, піша «Укрінформ». Для апраўдання сваіх дзеянняў і запалохвання жыхароў горада ў ход пушчана заезджаная страшылка пра міфічных баевікоў «Правага сектара», якія нібыта набліжаюцца да горада на некалькіх аўтобусах.

У Чырвонаармейску 100-150 чалавек прыйшлі да будынка гарадскога аддзела. Аднаго з прарасейскіх актывістаў прапусцілі ў будынак гарадскога аддзела і дазволілі яму вывесіць сцяг «Данецкай рэспублікі». Адзін з баевікоў папярэдзіў, што калі сцяг будзе зняты, актывісты будуць прыходзіць кожны дзень, каб зноў яго павесіць і не факт, што ў наступны раз гэта адбудзецца мірным шляхам, паведамляюць «Навіны Чырвонаармейска і Дзімітрава».

Раней сепаратысты паднялі сцяг «Данецкай рэспублікі» над выканкамамі гэтых двух гарадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках