23 красавiка 2024, aўторак, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты рыхтуюцца штурмаваць аддзяленне міліцыі ў Данецку

7
Акупанты рыхтуюцца штурмаваць аддзяленне міліцыі ў Данецку

У Данецку ўзброеныя невядомыя ў зялёным камуфляжы пачалі атачаць райаддзелы міліцыі.

Так, каля Куйбышаўскага РАУС сканцэнтраваны да 30 узброеных людзей у камуфляжы, яны падобныя да тых, што дзейнічалі ў свой час у Крыме, перадае Тиждень.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

16 красавіка ў будынак Данецкай гарадской рады ўвайшлі невядомыя ўзброеныя людзі.

«Увайшлі ўзброеныя людзі ў масках. Яны знаходзяцца на першым паверсе, на лесвічных пралётах, аднак заяўляюць, што не нясуць пагрозы для супрацоўнікаў будынка, і прапануюць усім заставацца на працоўных месцах. Цяпер з імі вядуцца перамовы для таго, каб высветліць іх патрабаванні і развязаць сітуацыю», - паведамлялі відавочцы. Пасля стала вядома, што гэта байцы харкаўскай арганізацыі «Апора».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках