23 красавiка 2024, aўторак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: Гісторыкі скажуць, што гэта было пачаткам трэцяй сусветнай вайны

17
Эдвард Лукас: Гісторыкі скажуць, што гэта было пачаткам трэцяй сусветнай вайны

Захапіўшы Украіну, Пуцін возьмецца за дзяржавы Балтыі.

"Далёка, на аднастайных раўнінных прасцягах Усходняй Украіны, вельмі імаверна, вымалёўваюцца абрысы трэцяй сусветнай вайны", - піша журналіст і пісьменнік Эдвард Лукас у артыкуле для Daily Mail (пераклад - Инопресса).

Бухтораныя прапагандысцкай машынай Крамля і накіроўваныя расейскай вайсковай выведкай, узброеныя людзі будуюць блок-посты, штурмуюць пастарункі і зрываюць дзяржаўны сцяг. Яны руйнуюць не толькі ўласную краіну - на мяжы банкруцтва, дрэнна кіраваную і абложаную - але і пасляваенны парадак, які на працягу дзесяцігоддзяў забяспечваў свабоду і бяспеку большай частцы Еўропы і нас тут, у Брытаніі, сцвярджае Лукас.

"Перад намі неўзабаве паўстане суровы выбар. Мы зможам выбраць альбо адмову ад усялякай адказнасці за абарону Украіны і дзяржаў Балтыі... ад далейшага расейскага ўварвання. Альбо мы зможам распачаць заўзятую спробу стрымаць пашырэнне імпэрскіх амбіцый Расеі", - гаворыцца ў артыкуле.

Журналіст мяркуе, што Пуцін ведае гэта.

"Пуцін паставіў перад кіраўніцтвам Украіны нерэалістычны выбар. Альбо яно згаджаецца на падзел сваёй краіны. Альбо яны вядуць вайну, у якой яны не могуць перамагчы, - разважае аўтар. - Аднак самы вялікі здабытак расейскага прэзідэнта знаходзіцца за мяжой. Ён не хавае сваёй нянавісці да Захаду. Ён мяркуе, што мы на Захадзе занадта слабыя, каб абараніць сябе, калі перад намі паўстане пагроза. Пакуль ягонае меркаванне здаецца абгрунтаваным. Нават NATO - апірышча нашай бяспекі з 1949 году - рыпае пад націскам украінскага крызісу".

"Нашы лідэры дарэмна спадзяюцца на тое, што дыпламатыя прымусіць Пуціна адступіць... Але такі падыход дэманструе поўнае неразуменне такога чалавека, як Пуцін. Ён гатовы прымусіць свой народ трываць эканамічныя нягоды або рызыкаваць вайной дзеля таго, што, як ён уважае, уваходзіць у сфэру нацыянальных інтарэсаў. Захапіўшы Украіну, ён зверне сваю ўвагу на дзяржавы Балтыі, - сцвярджае аўтар публікацыі. - Выкарыстоўваючы грамадскія супярэчнасці і агітацыю, ён узмоцніць ціск - эканамічны або палітычны - на адну або больш з прыбалтыйскіх краін, пакуль ён не стане невыносным".

На думку Лукаса, NATO і ЕЗ будуць толькі заклікаць да дыялогу і пагражаць санкцыямі. Але нічога не адбудзецца.

"Гэта будзе канец NATO і пачатак страхотнага новага свету, у якім міжнародныя правілы нічога не значаць і моцны дамінуе над слабым, - мяркуе Лукас. - На фоне блізкага стагоддзя Першай сусветнай вайны ў ліпені, гісторыкі спаборнічаюць у тым, каб дакладна выявіць ланцуг падзей, з якіх пачаўся канфлікт. Я, магчыма, не маю рацыі, але ці будуць праз стагоддзе іхнія нашчадкі звяртацца да падзей на Украіне, каб разабрацца, як пачынаўся наступны сусветны пажар?"

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках