18 красавiка 2024, Чацвер, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: Трэба неадкладна ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча на ўсходзе

21
Юлія Цімашэнка: Трэба неадкладна ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча на ўсходзе

Гэта дазволіць выкарыстоўваць войска, мяркуе палітык.

Кандыдатка ў прэзідэнты Украіны, лідарка партыі ВА Батькивщина Юлія Цімашэнка выступае за неадкладнае ўвядзенне надзвычайнага становішча ў абласцях, дзе адбываецца агрэсія.

"Мае парады, якія я сёння даю ўладзе, у тым, што трэба неадкладна рабіць вайсковае супрацьдзеянне вайне, якую нам абвясціла Расея. Таму на першым этапе, на мой погляд, трэба неадкладна абвяшчаць надзвычайнае становішча ў тых абласцях, дзе цяпер рэальна адбываецца агрэсія", - сказала палітык у інтэрв'ю Радыё Свабода ў сераду.

Пры гэтым яна дадала: "І гэта значыць, што гэта дасць нам права ўжываць, у тым ліку, і войска".

Цімашэнка таксама заявіла, што існуе праблема ў тым, што "нам пакінулі войска, міліцыю, спецслужбы... у надзвычайна складаным, разбураным стане, у дэмаралізаваным і абсалютна не гатовым для вядзення сучаснай вайны". Тым не менш палітык падкрэсліла, што надзвычайнае становішча ўводзіць неабходна.

"Гэта трэба рабіць. І шукаць тых патрыятычных вайскоўцаў, афіцэраў, супрацоўнікаў спецслужбаў, якія гатовыя ўзяць цяпер на сябе і адказнасць і функцыі абароны Украіны".

Напярэдадні Цімашэнка заявіла, што стварае "Рух cупраціву" Расеі. Сёння да руху далучыліся некалькі вайскоўцаў. Першыя аддзяленні руху ўзначаліў контр-адмірал Ігар Кабаненка.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках