29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілеў атрымаў вышэйшую ўзнагароду Турцыі

12
Джамілеў атрымаў вышэйшую ўзнагароду Турцыі

Аднаму з лідараў крымскіх татараў Мустафа Джамілеву прысудзілі вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Турцыі.

На цырымоніі ў Стамбуле 15 красавіка прэзідэнт гэтай краіны Абдула Гюль уручыў яму Ордэн Турэцкай рэспублікі, паведамляе «Радыё Свабода».

Былы кіраўнік крымска-татарскага меджліса падзякаваў турэцкаму ўраду за нададзеную Украіне падтрымку ў гэты цяжкі для краіны момант.

Турэцкі прэзідэнт запэўніў Мустафу Джамілева, што Анкара ніколі не прызнае анэксію Крыма Расеяй. Паводле ягоных слоў, Турцыя падтрымае Кіеў ва ўсталяванні парадку ва ўсходніх рэгіёнах краіны і будзе прыяць міру і стабільнасці ў Чарнаморскім рэгіёне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках