25 красавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам дазволілі працаваць у авіякампаніях РФ

11
Беларусам дазволілі працаваць у авіякампаніях РФ

Рады Федэрацыі адобрыла законапраект, які дазваляе расейскім авіякампаніям браць на працу замежных пілотаў.

"У рамках гэтага закона за пяць гадоў будзе прыцягнутая тысяча КПС (камандзіраў паветранага судна) з ліку замежнікаў, гэта значыць у год па 200 замежных пілотаў. Але гэта часовая мера, разлічаная да 2019 года", - заявіў намеснік кіраўніка камітэта эканамічнай палітыкі сенатар Сяргей Шатыраў.

Законапраект прадугледжвае, што ў склад лётнага экіпажа могуць уваходзіць замежныя грамадзяне, але пры ўмове, што сярод членаў экіпажа ёсць і расейскія грамадзяне. Цяпер замежнікі не маюць права працаваць у расейскіх авіякампаніях ні ў якасці лётнага персаналу, ні бортправаднiкамi, паведамляе "Інтэрфакс".

Са слоў Шатырава, расейскія авіякампаніі адчуваюць востры дэфіцыт камандзіраў паветраных судоў грамадзянскай авіяцыі, а колькасць пілотаў, якія выпускаюцца лётнымі вучэльнямі ня задавальняе патрэбы галіны.

Пры гэтым нястача пілотаў з'яўляецца адной з прычын, чаму ў Расеі няма ўласнага лоўкоста: ім трэба шмат пілотаў, каб часта лётаць і тым самым мець магчымасць прадаваць свае паслугі нізкім коштам, паведамляе BBC.

Як паведаміў намеснік кіраўніка мінтранса Сяргей Арыстаў, "Аэрафлот" ужо абвясціў пра намер прыцягнуць як мінімум 65 замежных лётчыкаў для працы на "Аэробусе".

"Характэрна, што ў Еўропе сёння назіраецца істотнае скарачэнне аб'ёмаў перавозак, і пілоты з досведам вымушаныя шукаць працу ў іншых авіякампаніях. І я думаю, што ўчорашнія пілоты з кампаній Air France, Lufthansa і іншых еўрапейскіх авіякампаній з задавальненнем прыйдуць на працу ў Расею", - адзначыў сенатар.

Разам з тым крытыкі законапраекта раней адзначалі, што з-за жорсткіх умоў працы Расеі наўрад ці даводзіцца разлічваць на прыцягненне пілотаў з еўрапейскіх краін.

Так, са слоў віцэ-прэзідэнт Прафсаюзу лётнага складу Расеі Алега Прыходзькі, сярэдні заробак пілота ў Расеі складае блізу 165 тысяч рублёў, што больш як удвая ніжэй за еўрапейскі.

"Страхоўка аб страце жыцця [чальца экіпажа] у нас складае ўсяго толькі 100 тысяч рублёў. Патлумачыць замежніку, чаму так, - немагчыма. Пасажыраў страхуюць на 2 млн рублёў, экіпаж - 100 тысяч рублёў. Гэтая лічба запісаная ў Паветраным кодэксе Расеі", - паведаміў Алег Прыходзька.

Прыхільнікі законапраекта падкрэсліваюць, што папраўкі разлічаныя перш за ўсё на пілотаў з краін СНД, дзе заробкі ў лётнага складу яшчэ ніжэйшыя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках