24 красавiка 2024, Серада, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкая міліцыя зняпраўдзіла штурм райаддзелаў

5
Данецкая міліцыя зняпраўдзіла штурм райаддзелаў

У Данецкай гарадской управе міліцыі зняпраўджваюць чуткі пра захоп раённых аддзелаў міліцыі ўзброенымі людзьмі.

"Ніхто нічога не захоплівае. Усё гэта выдумкі", - сказала мясцоваму выданню "Востраў" увечары 16 красавіка начальніца прэс-службы Данецкай гарадской управы міліцыі Вольга Пачкалава.

Аб рыхтаваным штурме некалькі гадзін таму паведамілі некаторыя ўкраінскія СМІ. "Каля Куйбышаўскага РАУС сканцэнтраваныя да 30 узброеных людзей у камуфляжы, яны падобныя да тых, якія дзейнічалі ў свой час у Крыме", пісала выданне Тиждень.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

16 красавіка ў будынак Данецкай гарадской рады ўвайшлі невядомыя ўзброеныя людзі.

"Увайшлі ўзброеныя людзі ў масках. Яны знаходзяцца на першым паверсе, на лесвічных пралётах, аднак заяўляюць, што не нясуць пагрозы для супрацоўнікаў будынка, і прапануюць усім заставацца на працоўных месцах. Цяпер з імі вядуцца перамовы для таго, каб высветліць іх патрабаванні і развязаць сітуацыю", - паведамлялі відавочцы. Пасля стала вядома, што гэта байцы харкаўскай арганізацыі "Апора".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках