25 красавiка 2024, Чацвер, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: Ганьба, як мала ЗША зрабілі для Украіны

48
Джон Макейн: Ганьба, як мала ЗША зрабілі для Украіны

Амерыканскі сенатар заклікаў надаць тэрміновую дапамогу зброяй Украіне.

Пра гэта адзін з вядучых дзеячаў Рэспубліканскай партыі і былы кандыдат у прэзідэнты ЗША Джон Макейн заявіў, знаходзячыся на вайсковай базе NATO ў літоўскім мястэчку Зокняй, паведамляе «Радыё Свабода».

«Думаю, мы павінны даць абарончае і лёгкае ўзбраенне, бронекамізэлькі, прыборы начнога бачання, паліва для рэактыўных рухавікоў. Ёсць шмат рэчаў, у якіх украінцы маюць патрэбу проста цяпер, калі Пуцін працягвае парушаць іх тэрытарыяльную цэласнасць. Амаль ганебна, як мала мы зрабілі дагэтуль. Мы не зрабілі дастаткова, каб дапамагчы Украіне, мы павінны зрабіць значна больш», - сказаў Макейн.

На яго думку, адсутнасць дапамогі «толькі заахвочвае Пуціна» да эскалацыі канфлікту з Украінай.

Учора ў Латвіі сенатар Макейн сказаў, што ўважае за недастатковыя санкцыі, уведзеныя ЗША і Еўразвязам супраць Расеі за яе дзеянні ў дачыненні да Украіны.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках