25 красавiка 2024, Чацвер, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Баявікі пад Краматорскам чакаюць каманду распачаць агонь

18
Дзмітрый Тымчук: Баявікі пад Краматорскам чакаюць каманду распачаць агонь

Сепаратысты працягваюць блакаваць бронетэхніку і рыхтуюцца да нападу.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" напісаў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Паводле звестак "Інфармацыйнага Супраціву", паводле стану на 18.30 у раёне населенага пункта Пчолкіна (недалёка ад Краматорска) каля прыгараднага чыгуначнага пераезду блізу 1 500 сепаратыстаў з 11 гадзін дня блакуюць 16 адзінак браняванай тэхнікі і 500 вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны.

"Баявікі стала кансультуюцца праз тэлефон з каардынатарамі і гавораць, што ў іх няма каманды на ўжыванне зброі, - напісаў Тымчук. - Раней 4 адзінкі бронетэхнікі гэтай калоны з 20 вайскоўцамі выехалі за пераезд, дзе іх гэтак жа заблакаваў натоўп мясцовых жыхароў".

У раёне населенага пункта Васільеўка сепаратысты таксама заблакавалі 4 адзінкі бронетэхнікі і 20-30 вайскоўцаў УС Украіны. Сепаратысты спрабавалі ўгаварыць вайскоўцаў перайсці на іх бок. Вайскоўцы занялі абарону па перыметры і не падпускаюць сепаратыстаў да тэхнікі. Камандзір беспаспяхова спрабаваў правесці перамовы з сепаратыстамі.

"На ўездзе ў населеныя пункты Пчолкіна і Плотнікі сепаратысты арганізавалі блок-пост. Яны не хаваюць, што чакаюць каманду на распачынанне агню, - сказаў ён. - Аб сітуацыі на аэрадроме Краматорск. Аэрадром ў Краматорску заблакаваны 50-60 сепаратыстамі. Яны зламалі паркан, але пакуль спробаў пранікнуць на аэрадром не рабілі. Сепаратысты стала правакуюць ўкраінскіх вайскоўцаў. Жаўнеры УС Украіны занялі пазіцыі. Існуе імавернасць, што з надыходам цемры экстрэмісты распачнуць спробу захопу".

Над Краматорскам увесь час патрулююць самалёты і верталёты УС Украіны.

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках