29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля інтэрв'ю з Лукашэнкам Шустэра пастанавілі звольніць

55
Пасля інтэрв'ю з Лукашэнкам Шустэра пастанавілі звольніць

Нацыянальная тэлекампанія Украіны мае намер замяніць праграму "Шустэр Live" на канале.

Аб гэтым сёння на пасяджэнні камітэта Вярхоўнай Рады ў пытаннях свабоды слова і інфармацыі паведаміў дырэктар НТКУ Зураб Аласанія, паведамляе РБК-Украіна.

"Грамадскае" і Шустэр - там зусім розныя грошы. Шустэр - там іншыя грошы, і яны сапраўды ўкладаюць вельмі шмат грошай. Гэта тое, што мы зрабіць не можам. Я проста бачу такі шлях, каб яго не проста звольніць, прыбраць, а замяніць чымсьці нашым, можа не такім добрым, але гэта будзе зроблена. Я нават ведаю, хто гэтым чалавекам будзе. Гэта абсалютна незалежны чалавек і яна зможа зрабіць такі прадукт, які робіць Шустэр", - заявіў Аласанія.

Ён таксама дадаў, што будзе рабіць усё магчымае, каб Шустэр хутчэй сышоў з канала. "Я не ведаю, колькі ён яшчэ застанецца. Я быў у яго, мы размаўлялі. Я сказаў яму: я буду рабіць усё, каб ты пайшоў з канала, але такім чынам, каб ты сам наважыў сысці з канала", - сказаў Аласанія.

Нагадаем, нядаўна ў праграме Савіка Шустэра выйшла паўтарыгадзіннае інтэрв'ю з беларускім дыктатарам. Пасля гэтага вядоўцу раскрытыкавалі экспэрты і звычайныя тэлегледачы за тое, што даў магчымасць Лукашэнку весці прапаганду на ўкраінскай тэлевізіі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках