18 красавiка 2024, Чацвер, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэцэпт прымірэння: за кожны вернуты ствол - 1000 даляраў

89
Рэцэпт прымірэння: за кожны вернуты ствол - 1000 даляраў

А за кожнага перададзенага "зялёнага чалавечка" - 10 000 даляраў.

З арыгінальнай прапановай выступіў намеснік губернатара Днепрапятроўскай вобласці Барыс Філатаў у сваім блогу. Падрабязнасці, месцы перадачы грошай, кантактныя тэлефоны будуць абвешчаныя ў спецыяльным паведамленні Штаба Нацыянальнай Абароны.

"Першыя падраздзяленні спецбатальёна "Днепр" сфармаваныя і гатовыя да выканання баявых задач. Блокпосты ўсталяваныя.

Я шмат думаў пра падзеі ў Данецку і Луганску. Выснова адна - гэта рэвалюцыя беднасці. Мяцеж людзей, якія стаміліся , яны ў роспачы і непачутыя ўладай.

Кліка Януковіча, якая пагрузіла нашых суграмадзян ў бездань безвыходнасці, сёння правакуе іх на сепаратызм, раздаючы грошы, скрадзеныя ў людзей і абяцаючы будучыню ў складзе суседняй недружалюбнай дзяржавы.

Нашы рускамоўныя браты з Данбаса. Заблыталіся. Страцілі арыенціры. Купіліся на салодкія абяцанкі нягоднікаў.

У нас ёсць прапанова.

За кожны вернуты ствол - выплачваецца ўзнагароджанне за аўтамат 1000 даляраў ЗША, кулямёт - 1500 даляраў ЗША, гранатамёт - 2000 даляраў ЗША.

За кожнага перададзенага "зялёнага чалавечка", ён жа найміт, які ступіў на нашу агульную зямлю і спрабуе сапхнуць нас у братазабойчай вайне - узнагароджанне 10 000 даляраў ЗША.

За кожны вызвалены будынак, перададзеныя мясцовай уладзе і пад ахову спецроты "Данбас" батальёна "Дняпро" - узнагароджанне 200 000 даляраў ЗША (прычым у тэрытарыяльнай грамады застаецца свабоднае права доступу ў любы момант).

Усе падрабязнасці, месцы перадачы грошай, кантактныя тэлефоны заўтра ў спецыяльным паведамленні Штаба Нацыянальнай Абароны".

Фота: kp.ua

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках