25 красавiка 2024, Чацвер, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Бяспекі ААН запатрабавала ад РФ перастаць «распавядаць казкі»

31
Рада Бяспекі ААН запатрабавала ад РФ перастаць «распавядаць казкі»

Рада Бяспекі ААН абмеркавала даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ва Украіне.

Дакумент быў падрыхтаваны памочнікам генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іванам Шымонавічам, піша NEWSru.com.

Як паведамляе агенцтва Reuters, аўтар дакладу прыйшоў да высновы, што інфармацыя пра напады на этнічных рускіх на ўсходзе Украіны была спецыяльна скажоная Расеяй, каб апраўдаць яе ўмяшанне на Украіну. Такім чынам, даклад абверг адзін з галоўных довадаў расейскага боку, які тлумачыў "анэксію" паўвострава неабходнасцю "абароны" крымчан.

Паводле ацэнак дакладу, які заняў 28 старонак, напады на этнічных рускіх хоць і мелі месца, але былі адзінкавымі і "не мелі шырокага распаўсюджвання, і не былі сістэматычнымі". "Гэта былі адзінкавыя выпадкі, якія затым былі перабольшаныя з дапамогай прадузятага асвятлення некаторымі СМІ, мэтай якіх было пасеяць страх і няўпэўненасць сярод этнічнай рускай абшчыны", - адзначыў Шымонавіч.

Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін, які выступіў на спецыяльнай сесіі Рады Бяспекі сусветнай арганізацыі, прысвечанай прадухіленню генацыду, рэзка раскрытыкаваў даклад, назваўшы яго "аднабокім і палітычна матываваным", і напісаным пад загадзя нарыхтаваныя высновы.

Ён заявіў, што разглядаць сітуацыю з правамі чалавека трэба на поўдні і паўднёвым усходзе Украіны, дзе сілавое ўціхамірванне тых, хто выступае супраць цяперашніх уладаў у Кіеве, "тоіць у сабе масавае парушэнне правоў чалавека, перш за ўсё ў дачыненні да рускамоўнага насельніцтва". "Такія безразважныя крокі пагражаюць развязваннем сапраўднай грамадзянскай вайны на Украіне", - дадаў Чуркін.

Аднак падобныя выказванні, як паведамляе Deutsche Welle, выклікалі непрыманне з боку многіх членаў Рады Бяспекі, якія запатрабавалі спыніць нагнятаць ілжывую расейскую прапаганду і расказваць "казкі", якія толькі яшчэ больш нагнятаюць сітуацыю ў рэгіёне.

Амбасадар Велікабрытаніі ў ААН Марк Лаял Грант запатрабаваў ад РФ спыніць "фантастычныя апавяданні" ў сувязі з эскалацыяй крызісу на Украіне, папярэдзіўшы, што такія скажэнні могуць справакавць выбуханебяспечную сітуацыю.

Прадстаўнік Літвы пры ААН Раймонда Мурмакайтэ заявіла, што "сістэматычная і мэтанакіраваная прапагандысцкая вайна супраць Украіны і яе часовага кіраўніцтва, з'яўляецца надзвычай небяспечнай гульнёй". Адзначым, менавіта па прызыву Літвы і была скліканая Рада Бяспекі. "Як мы бачылі не раз, у тым ліку ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, занадта лёгка выпусціць джына падбухторвання і нянавісці, але значна цяжэй стрымаць яго пасля" "Радио Свобода".

Французскі пасланнік Жэрар Аро палічыў, што "віртуальная рэальнасць" прапаганды Масквы была парушаная дакладам Шымонавіча.

Прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Пауэр адзначыла, што Расея "добра аркеструе прафесійную кампанію падбухторвання, сепаратызму і сабатажу ўкраінскай дзяржавы", якая суправаджаецца "пастаяннай дэзінфармацыяй і прапагандай". Яна заклікала ААН працягваць рыхтаваць незалежныя справаздачы, якія змогуць дакладна аспрэчваць ілжывыя прэтэнзіі Расеі.

Як адзначае выданне, у ходзе пасяджэння Рады Бяспекі Расея апынулася ў адзіноце. Яе традыцыйны саюзнік, Кітай, на гэты раз абмежаваўся толькі тым, што апісаў крызіс як "надзвычай складаную сітуацыю" і заклікаў да дээскалацыі напружанасці.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках