29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увесь «Алімпійскі» спяваў хіт украінскіх ультрас пра Пуціна (Відэа)

43

16 красавіка на матчы 19-га тура чэмпіянату Украіны «Дынама» - «Шахцёр» заўзятары зладзілі маляўнічае шоў.

Калі каманды пачалі выходзіць на поле, на стадыёне пачалося модульнае шоў: частка трыбун «афарбавалася» ў клубныя сіне-белыя колеры «Дынама», частка - у аранжава-чорныя колеры «Шахцёра», а на цэнтральных трыбунах заўзятары ўтварылі сцяг і герб Украіны.

На працягу ўсяго паядынку фанаты спявалі песні і гімн Украіны, скандавалі «Слава Україні! Героям Слава!» і перадавалі гучнае прывітанне Пуціну, піша sport.bigmir.net.

Акрамя таго, ультрас «Дынама» і «Шахцёра» зладзілі дружалюбную пераклічку на знак таго, што Украіна - адзіная краіна. Дынамаўскія фанаты скандавалі «Данецк», а заўзятары «гарнякоў» - «Кіеў».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках