18 красавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Daily Beast: ЗША могуць аказаць Украіне сакрэтную ваенную дапамогу

10
The Daily Beast: ЗША могуць аказаць Украіне сакрэтную ваенную дапамогу

У адміністрацыі Абамы сталі сур'ёзна разглядаць магчымасць аказання сакрэтнай ваеннай дапамогі Украіне.

Там пачалі ўсведамляць, што бягучы курс не працуе і выстаўляе амерыканцаў слабакамі, піша liga.net са спасылкай на The Daily Beast.

"Белы дом схіляецца да забеспячэнні Украіны ўзбраеннямі для партызанскай вайны: імправізаванымі выбуховымі прыладамі, мінамётамі, стралковай зброяй і гранатамі", - гаворыцца ў артыкуле.

Нагадаем, 13 красавіка дырэктар ЦРУ Джон Брэнан здзейсніў "таемны" візіт у Кіеў. "Паездка, у першую чаргу, задумвалася як пасланне Пуціну: яму варта задумацца пра сумную верагоднасць таго, што расейскае ўварванне на ўсход Украіны можа натыкнуцца на партызанскую вайну, такую ж кашмарную, як тая, што патраціла савецкія сілы ў Афганістане некалькі дзесяцігоддзяў таму", - гаворыцца ў артыкуле.

Расейскія ўлады не пакінулі візіт дырэктара ЦРУ без увагі, адзначае выданне. Раніцай 15 красавіка на старонцы расейскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева ў Facebook з'явіўся запіс аб тым, што народ Украіны павінен "удзельнічаць у фармаванні сучаснай украінскай дзяржавы, заснаванай на роўнасці народаў і іх моў. Без танкаў і БТР. І без таемных візітаў дырэктара ЦВУ..."

У гэтым можа крыцца спрыяльная дыпламатычная магчымасць, мяркуе выданне: "Мядзведзеў, магчыма, адкрывае дзверы для вырашэння ўкраінскага крызісу шляхам прадастаўлення большай улады на месцах усходнім, пераважна рускамоўным рэгіёнам у рамках федэральнай сістэмы".

Па меркаванні выдання, 17 красавіка на сустрэчы ў Жэневе дзяржсакратар ЗША Джон Кэры павінен прамацаць глебу, прапанаваўшы варыянт федэралізацыі: "Захад не зможа даведацца, што прыхавана ў рукаве ў Пуціна, пакуль не вылучыць канкрэтную прапанову і не ўбачыць рэакцыю".

Тым часам крыніцы выдання ва ўрадавых колах паведамляюць, што ніякія сакрэтныя ваенныя аперацыі не будуць праводзіцца, калі Пуцін не стане прыбіраць да рук тое, што яму не належыць. "Нарэшце яму ёсць над чым падумаць", - заключае газета.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках